Domenica, 05 Luglio 2015 09:54

Pauline і HandMade заспяваюць на плошчы Свабоды

Scritto da 
Vota questo articolo
(0 Voti)

Фіналістка конкурсу "Засьпявай 2.0" сьпявачка Pauline выступіць пры падтрымцы гурта HandMade на тэрасе кавярні Chill-Out на плошчы Свабоды.

Pauline. Фото: budzma.by

Pauline – сольны праект спявачкі Паўліны Цімохінай. Яна дэбютавала ў 2013

годзе і за гэты час зрабіла немалыя поспехі. Яе песня "Пачакай" і кліп на яе неаднаразова перамагалі ў чартах на tuzin.fm. "Мая музыка – гэта перш за ўсё настрой, пачуцьці, думкі. У вашай галаве ўсё гэта заўсёды дакладна падпарадкоўваецца лёгіцы? Напэўна, не. Вось і музыку патрэбна проста адчуваць. Галоўнае – слухаць душой. І калі нашыя настроі супалі – ну, то добра, будзем знаёмы", – кажа Паўліна.

Внимание! У вас отключен JavaScript, ваш браузер не поддерживает HTML5, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player.

Pauline падала заяву на конкурс"Засьпявай 2.0" у намінацыі "Паэзія". Яна разам з музыкамі паспрабавала зрабіць сучасны варыянт верша "Малітва" Янкі Купалы ды паклала яго на ўласную музыку.

У пятніцу 3 ліпеня свой сэт у падтрымку Pauline зайграе гурт HandMade. Музыкі вызначаюць свой стыль як джаз-рок, хаця можна знайсці рысы і рэгі, і індзі, і тэхна – адразу чуваць схільнасць да эксперыментаў. Сучасныя тэксты, пакладзеныя на музыку, і майстэрскія партыі акардэона задаюць асаблівыя, адразу пазнавальныя рытмы песен.

Фото: budzma.by
Гурт HandMade. Фото: budzma.by

HandMade і Pauline абяцаюць зайграць добра вядомыя песні, а таксама творы з новай праграмы і колькі сумесных песен, зробленых адмыслова да гэтага вечара.

Па выніку летніх канцэртаў маладых выканаўцаў будуць вызначаныя пераможцы конкурсу "Засьпявай 2.0", які праводзіць партал Tuzin.fm і фонд "Вяртаньне" пры падтрымцы кампаніі "Будзьма беларусамі!". Прызавы фонд конкурсу складае 1000 еўра.

03.07. Тэраса кавярні "Chill-Out" (плошча Свабоды, 4). Pauline пры падтрымцы HandMade Толькі 50 месцаў! Інфалінія: +375296768195. Квіткі тут.
Letto 51822 volte
Devi effettuare il login per inviare commenti

Powered by

Questo sito utilizza cookie tecnici e di profilazione propri e di terze parti per le sue funzionalità e per inviarti pubblicità e servizi in linea con le tue preferenze. Se vuoi saperne di più o negare il consenso a tutti o ad alcuni cookie clicca qui.

  Chiudendo questo banner, scorrendo questa pagina o cliccando qualunque suo elemento acconsenti all'uso dei cookie.